Мы ніколі не чулі выцця сірэн, якія апавяшчаюць аб ваеннай трывозе, не бачылі разбураных фашысцкімі бомбамі дамоў, не ведаем, як гэта жыць у халоднай зямлянцы і ў прамым сэнсе слова пухнуць ад голаду.

Нам цяжка ўявіць, што чалавечае жыццё абарваць можна ў імгненне вока. Усе гэтыя ванныя пакуты выпрабавала на сабе ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Дамарацкая.

Шаноўную жанчыну і паважанага ў раёне чалавека на днях наведалі намеснік старшыні райвыканкама Вольга Васілеўская, дырэктар РЦСАН Людміла Варанцова, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Марыя Даніленка, а таксама валанцёры другой гарадской школы, з тым каб павіншаваць Аляксандру Рыгораўну з Днём жанчын.

Нечаканая сустрэча, магчымасць пагутарыць за жыццё, кветкі і падарунак сталі сапраўдным прыемным сюрпрызам для ветэрана.

-Я на свае вочы бачыла вайну – страшную і разбуральную, – кажа Аляксандра Рыгораўна. – Я трапіла на фронт у 1944 годзе санітаркай у прыфрантавы шпіталь: рухаўся фронт – услед перамяшчаўся і наш шпіталь. Колькі крыві, гора, пакутаў і смерці я пабачыла – нават і не раскаўзаць пра ўсё гэта. Са сваёй вайсковай часткай прайшла праз Беларусь, Польшчу і Германію. Дэмабілізавалася з Польшчы ў 1947 годзе і ў адным эшалоне вырталася на Радзіму разам са сваім будучым мужам, які быў родам са Слаўгарада. І вы сёння маеце найвялікшае шчасце –жыць у назалежнай і мірнай краіне, у той час як абстаноўка ў свеце напружаная, неспакойная. Таму, мае даражэнькія, беражыце мір – гэта самае цэннае, што вы маеце.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *