28–29 сакавіка на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбыўся рэспубліканскі фэст юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
На працягу дзвюх дзён пераможцы абласных этапаў конкурсу наведвалі лепшыя экскурсіі навучэнцаў у намінацыях: «Роднымі пуцявінамі» і «Скарбонка часу».
У творчых майстэрнях распрацоўвалі, а потым прэзентавалі музейныя экскурсіі. Наведалі музей старажытнабеларускай культуры, археалагічную экспазіцыю Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
І напрыканцы, самы прыемны момант – узнагароджанне. Дыпломам ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана вучаніца 11 класа ДУА “Васькавіцкая сярэдняя школа” Алена Зарэцкая.