У КСУП «Заранскі» механізатар Мікалай Бусянкоў займаецца падкормкай азімых збожжавых і рапсу.

У КСУП «Заранскі» механізатар Мікалай Бусянкоў займаецца падкормкай азімых збожжавых і рапсу.

У гэтыя красавіцкія дні сельгаспрадпрыемствы акрамя пасяўной кампаніі займаюцца падкормкай азімых збожжавых і рапсу. Як праходзіць гэта адна з найважнейшых веснавых палявых работ,

мы назіралі ў КСУП «Заранскі»

Спыняемся каля «Беларуса–1221», да якога спяшаецца падобная здалёк на верталёт, невялікая сельскагаспадарчая машына пад назвай «Раса». З дапамогай механізатараў, якія кіруюць тэхнікай, з бочкі, прычэпленай да трактара, у бачок, змешчаны на «Расе», па пластыкавай трубцы пацякла празрыстая вадкасць. Гэта КАС – вадкае азотнае мінеральнае ўгнаенне, у якім маюць патрэбу і азімыя збожжавыя, і азімы рапс, і шматгадовыя травы. Хвіліна – і «Раса» з поўным бачком гатова працягнуць паліваць поле з дружнымі расточкамі. Механізатар Мікалай Бусянкоў, кіроўца «Расы», пагадзіўся на непрацяглую размову.

– Да жніва ўраджай трэба вырасціць, – усміхаецца мужчына.

– І не проста ўраджай, а добры. Вось зараз мы над гэтым працуем. Сёння падкормліваем азімыя збожжавыя на апошніх гектарах.

– На Мікалая Мікалаевіча ў любой справе можна спадзявацца, ён чалавек працавіты, адказны, правільны, – сказала пра работніка кіраўнік сельгаспрадпрыемства Святлана Караткова.

– Ён унёс падкорм на 200 га рапсу і 1017 га збожжавай  групы.   Акрамя гэтага, дапамагаў  прадпрыемствам  «Зімніца», «Слаўгарадрайаграпрамтэхніка», «Ляснянскі Агра». На нашых палетках яму працы засталося на адзін дзень, а потым працаўнік адправіцца дапамагаць у іншыя сельгаспрадпрыемствы.

Пасля непрацяглай гутаркі «паляцеў» Бусянкоў на сваёй «машынцы» па полі, забяспечваючы збожжавыя энергіяй азотных угнаенняў.

Последние новости

Новости Республики

В Беларуси проходит конкурс на лучшую молодежную бизнес-идею

14 сентября 2026
Читать новость
Новости Республики

Где уже работает 5G: Life опубликовал карту покрытия

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко: белорусы сегодня — единая нация и сами принимают решения о будущем страны

14 сентября 2026
Читать новость
Новости Республики

В школах Беларуси 17 сентября пройдет урок ко Дню народного единства

14 сентября 2026
Читать новость
Новости Республики

Вручение государственных наград

14 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Итоги 890-летия, осеннее благоустройство и подготовка к зиме: председатель райисполкома Максим Потапенко провел рабочее совещание

14 сентября 2026
Читать новость