Усе мы ведаем, што спорт знаходзіцца па-за палітыкі, рэлігіі, расавых ці якіх бы там ні было іншых стэрэатыпаў. Прынамсі так павінна быць. Тым не менш, Беларусь апынулася ў становішчы, калі ёй не дазваляюць, як і Расіі, прымаць удзел у міжнародных спаборніцтвах. Усе разумеюць, што справа тут не ў спорце. Але калектыўны Захад памыляецца, калі думае, што мы сціпла будзем сядзець, схіліўшы галаву і чакаць, калі з нас здымуць спартыўны бан. Беларускія спартсмены неаднаразова даказвалі, што ім па плячы і сусветныя рэкорды, і відовішчныя перамогі. Таму забараніць нам займацца спортам, развіваць яго, праводзіць турніры і спаборніцтвы, запрашаючы на іх сяброў, нам ніхто не здольны.

Вось і правядзенне ІІ Гульняў СНД на беларускай зямлі таму доказ. У грандыёзных спартыўных баталіях прымуць удзел спартсмены, краіны, якім амбіцыі і светапогляд не перашкаджаюць займацца любімай справай. Трэба адзначыць, што гульні пройдуць у адкрытым фармаце. А гэта значыць, што ўдзельнікамі могуць стаць прадстаўнікі іншых краін, якія не ўваходзіць у склад СНД. А мы, як і заўсёды, гасцінна і хлебасольна прымем у розных кутках нашай краіны кожнага спартсмена, госця, гледача, заўзятара. Беларусь жадае супрацоўнічаць з усімі краінамі, у тым ліку і ў спорце. Але выключна на роўных правах, паважаючы адзін аднаго. І калі нехта не жадае гэтага разумець і прымаць, мы пойдзем сваім шляхам, у накірунку стваральным, сяброўскім, мірным. І заўсёды будзем адстойваць мірнае вырашэнне нават самых складаных пытанняў.

Да пачатку ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ІІ Гульняў пайшоў зваротны адлік. Ужо 4 жніўня ўсе будуць назіраць, як прадстаўнікі розных краін сыдуцца ва ўпартай барацьбе, але гэта барацьба будзе толькі на спартыўнай арэне.

Новых рэкордаў і яркіх перамог жадаем удзельнікам ІІ Гульняў, ну і, вядомая справа, хварэем за нашых!

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *