Ой зіма, зіма, зіма,

Весялей цябе няма!

Так і хочацца праспяваць гэтыя радочкі. Аднак не для ўсіх сёлетняя зіма падарыла весялосць і бадзёрасць. А калі канкрэтызаваць: першыя дні зімы прынеслі клопату не толькі гараджанам, але і вяскоўцам. Снегу наваліла столькі, што і даросламу цяжка асіліць, і нават тэхніцы. А што казаць пра людзей сталага ўзросту… У іх ужо і гады не тыя, і здароўя няма.

Будучыя выпускнікі нашай школы “ўзброіліся” шуфлямі і рушылі па аграгарадку Ржаўка каб дапамагчы аднавяскоўцам у расчыстцы снегу. Аперацыя “Клопат” нашымі валанцёрамі стала ўжо традыцыйным заняткам. Таму адзінокія жанчыны-пенсіянеры з радасцю прымалі дапамогу вучняў Ржаўскай базавай школы начале з настаўнікам Сяргеем Раманавым.

Снег быў расчышчаны з падворкаў Марыі Сямёнаўны Куратавай, Лідзіі Іванаўны Гваздзёвай, Тамары Іванаўны Краўцовай. І гэта толькі першыя званочкі. Будзем працягваць з любоўю і клопатам адносіцца да нашых састарэлых землякоў. Бо нездарма ў народзе кажуць: “Што пасееш, тое і пажнеш”.

    

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *