Трэба памятаць сваю гісторыю

Трэба памятаць сваю гісторыю

Весела і цікава праводзілі вольны час вучні ў зімовым аздараўленчым лагеры ДУА “Лапаціцкая сярэдняя школа”. Акрамя гульняў, конкурсаў, віктарын, прагляду пазнавальных фільмаў былі арганізаваны і экскурсіі. Так вучні наведалі музей Баявой славы ДУА “Зімніцкая базавая школа”, які быў заснаваны ў 1970 годзе.

Дзеці з захапленнем слухалі настаўніцу гісторыі Ірыну Васільеўну Языкову, якая паведала пра заснавальніка музея Бычынскага Мікалая Міхайлавіча, былога дырэктара Зімніцкай сярэдняй школы. Менавіта гэты будынак, у якім мы знаходзіліся, і быў пабудаваны па ініцыятыве Мікалая Міхайлавіча, які, дарэчы, быў таленавітым фатографам. Фотаздымкаў у яго было аж сорак кілаграмаў. З цікавасцю вучні разглядалі сцены музея, аформленыя яго сынам Уладзімірам, заслужаным мастаком Расіі. Можна ганарыцца, што першыя работы такога заслужанага дзеяча Расіі, нашага земляка,  знаходзяцца ў Слаўгарадскім раёне.

З хваляваннем дзяўчынкі і хлопчыкі разглядалі экспазіцыю “Малая радзіма ў полымі вайны”. На пытанне Ірыны Васільеўны: ці трэба нам гэта ведаць і помніць, дзеці адказалі: “Трэба абавязкова! Каб не паўтарыліся тыя жудасныя часіны, каб мы жылі ў шчасці і міры, каб шанаваць тых, каму мы абавязаны жыццём”.

Падчас развітання вучні шчыра падзякавалі за пазнавальную і змястоўную гутарку.

Жанна Шчэрба, выхавальнік аздараўленчага лагера.

Последние новости

Новости Республики

Полезная занятость и контроль взрослых. Узнали, как уберечь подростков от деструктивного поведения летом

28 мая 2026
Читать новость
Новости Республики

Александр Лукашенко направил приветствие участникам II Международной межпартийной конференции

28 мая 2026
Читать новость
Новости Республики

Александр Лукашенко направился с рабочим визитом в Казахстан для участия в саммите ЕАЭС и экономическом форуме

28 мая 2026
Читать новость
Мировые новости

США нанесли удар по иранской установке для запуска дронов и нейтрализовали четыре беспилотника

28 мая 2026
Читать новость
Новости района

Электронная регистрация паспортов готовности потребителей и теплоисточников при подготовке к отопительному периоду.

28 мая 2026
Читать новость
Новости Республики

«Вступительная кампания под контролем!

28 мая 2026
Читать новость