Сучасная эпоха з яе імклівымі глабалізацыйнымі працэсамі і лічбавымі тэхналогіямі ставіць перад намі новыя выклікі, якія патрабуюць асаблівай увагі да захавання нацыянальнай ідэнтычнасці і культурных здабыткаў. Беларусь як суверэнная і незалежная дзяржава абрала шлях, які аб’ядноўвае ў сабе палітычныя, культурна-гістарычныя, эканамічныя і сацыяльныя асновы ідэалогіі, накіраваныя на карысць нашага народа.
Суверэнітэт – краевугольны камень ідэалогіі беларускай дзяржавы. Гэта верхавенства дзяржаўнай улады на роднай зямлі і незалежнасць у міжнародных справах. Беларусь імкнецца да таго, каб кожны грамадзянін адчуваў сябе абароненым і ўпэўненым у заўтрашнім дне. Мы ствараем моцную палітычную сістэму, якая забяспечвае стабільнасць, бяспеку і росквіт нашай краіны.
Культура і гісторыя – гэта нашы карані, наша душа. Беларусь ганарыцца сваей багатай культурнай спадчынай, традыцыямі, мовай і літаратурай. Мы беражліва захоўваем і памнажаем наша духоўнае багацце, падтрымліваючы развіццё мастацтва, навукі і адукацыі. Гэта дапамагае нам захоўваць і перадаваць будучым пакаленням нашу ўнікальную ідэнтычнасць.
Эканоміка – падмурак нашага дабрабыту. Беларусь стварае ўмовы для развіцця прыватнага прадпрымальніцтва, прыцягнення замежных інвестыцый і ўкаранення інавацый. Мы падтрымліваем высокатэхналагічныя галіны, што робіць нашу краіну канкурэнтаздольнай на сусветнай арэне. Наша мэта – забяспечыць кожнаму грамадзяніну годны ўзровень жыцця і роўныя магчымасці для самарэалізацыі.
Сацыяльная справядлівасць – аснова нашай дзяржавы. Мы клапоцімся пра здароўе нацыі, развіваем адукацыю і сацыяльную абарону. Беларусь імкнецца да таго, каб кожны чалавек, незалежна ад яго сацыяльнага статусу або месца жыхарства, меў роўныя магчымасці для рэалізацыі свайго патэнцыялу. Мы верым, што разам мы зможам пабудаваць моцнае і справядлівае грамадства.
Ідэалогія беларускай дзяржавы будуецца на ідэі, што толькі суверэнітэт можа забяспечыць дабрабыт і росквіт нашага народа. Палітычная стабільнасць, культурная спадчына, эканамічная моц і сацыяльная справядлівасць – усе гэтыя кампаненты дазваляюць нам упэўнена глядзець у будучыню і захоўваць сваю ўнікальнасць ва ўмовах глабалізацыі.
Беларусь – гэта краіна магчымасцяў, дзе кожны можа ўнесці свой уклад у агульнае дабро і стаць часткай вялікай справы – пабудовы светлага будучага.