ПРАГРАМА мерапрыемстваў у рамках рэгiянальнага свята «Народная прыпеўка»

ПРАГРАМА мерапрыемстваў у рамках рэгiянальнага свята «Народная прыпеўка»

Месца правядзення: урочышча в.Клiны, тэрыторыя каля гiдралагiчнага помнiка прыроды рэспублiканскага значэння “Блакітная крыніца”

14 августа

14.00-14.15 – Урачыстае адкрыцце рэгiянальнага свята «Народная прыпеўка».  Прывiтанне творчых дэлегацый – удзельнiкаў свята.

14.15-17.00 – Конкурсная праграма калектываў-удзельнiкаў i iндывiдуальных выканаўцаў у намiнацыях:

«Выканаўцы прыпевак» (iндывiдуальныя выканаўцы),

«Гарманiсты» (ансамблi гарманiстаў),

«Гурты i ансамблi» (фальклерныя гурты, ансамблi народнай песнi).

17.00-17.30 – Паказальныя выступленні шматразовых чэмпіёнаў свету і Еўропы па акрабатычным спорце пад кіраўніцтвам майстра спорту міжнароднага класа, 5-ціразовай чэмпіёнкі свету Рэнаты Каладзінскай «Мір, які патрэбен мне, маей сям’і, маей дзяржаве».

17.30 – Урачыстае закрыцце рэгiянальнага Свята «Народная прыпеўка. Узнагароджанне пераможцаў i ўдзельнiкаў свята.

Паважаныя сябры! Гэта яшчэ не ўсе!

11.00-18.00 – Выстава – ярмарка вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Праменад майстроў», выставачныя рады вырабаў i майстар-класы майстроў Магiлеўскай, Гомельскай, Вiцебскай вобласцей.

11.00-18.00 – Праца падворкау Слаугарадскага раена «Гасцiнная сялянская талака», гульнi, забавы, прыпеўкi ды песнi «Як умеем, так i святкуем», дэгустацыя-продаж страў беларускай кухнi «Наша хата смакатой багата».

11.00-18.00 – Лiтаратурная пляцоука «Гумарыстычная завалiнка». Сваю творчасць прадстауляюць самадзейныя мясцовыя паэты.

11.00-13.30, 15.00-18.00 – Запрашаем разам патанчыць на пляцоуку «Скачам па-беларуску».

11.00-18.00 – Запрашаем на пляцоуку «Гульневыя забавы» i спартыуна-гульневую пляцоуку «Самы спрытны, самы хуткi».

Вы можаце пачаставацца i набыць мед i прадукцыю пчалярства, вырабы мясцовых сыравараў, а дзеткi могуць пакатацца на маленькiх понi i пагуляць у гульнi.

Прыязжайце на наша свята за добрым настроем i пазітывам!

Последние новости

Новости района

Прием граждан

15 мая 2026
Читать новость
Новости района

Личный прием граждан, их представителей, индивидуальных предпринимателей, представителей юридических лиц в Славгородском райисполкоме осуществляют следующие должностные лица:

15 мая 2026
Читать новость
Новости района

Прием граждан

15 мая 2026
Читать новость
Новости района

К сведению граждан!

15 мая 2026
Читать новость
Новости района

Профилактика, контроль и шанс изменить жизнь

15 мая 2026
Читать новость
Мировые новости

Конституция, бутылки и больницы: чем сегодня недовольны поляки

15 мая 2026
Читать новость