Ад бібліятэкара — да прызнанага майстра ткацтва

Ад бібліятэкара — да прызнанага майстра ткацтва

Год беларускай жанчыны — гэта нагода расказаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю захоўвае культурную спадчыну нашага народа. Адна з такіх жанчын — Наталля Купрыянцава, майстар народных рамёстваў, член Саюза народных майстроў Беларусі, чалавек, чый жыццёвы шлях яскрава сведчыць пра неўтаймаваную цягу да творчасці і служэння культуры.

Наталля нарадзілася і вырасла ў аграгарадку Свенск Слаўгарадскага раёна. Пасля заканчэння школы яна паступіла ў бібліятэчны каледж і некаторы час працавала ў бібліятэчнай сетцы. У 2005 годзе яе жыццё цесна звязалася з клубнай справай — яна ўзначаліла Свенскі дом культуры, дзе працавала да 2013 года. Пазней ёй было прапанавана ўзначаліць Дом рамёстваў у Слаўгарадзе, які ў 2023 годзе атрымаў новую назву — Аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў.

Увесь працоўны шлях Наталлі непарыўна звязаны з культурай. Разам з калектывам аднадумцаў, дзе ўсе майстры — самавукі, яна захоўвае і адраджае беларускія народныя рамёствы: саломапляценне, вышыўку, ткацтва, вырабы з ватавага пап’е-машэ. Асаблівае месца ў яе творчасці займае ткацтва — старажытнае мастацтва, якое патрабуе цярплівасці, дакладнасці і глыбокага разумення традыцый.

Сёння Наталля не толькі стварае традыцыйныя беларускія паясы на ткацкіх станках і бердзе, але і шчодра дзеліцца сваімі ведамі з іншымі, праводзячы майстар-класы для дзяцей і дарослых. Першы штуршок да асваення ткацтва яна атрымала на навучальным семінары, арганізаваным метадычным цэнтрам. Далей былі кнігі, інтэрнэт-рэсурсы, уласныя пошукі і пастаяннае самаўдасканаленне.

Дзейнасць аддзела шырока папулярызуецца праз выставы, удзел у конкурсах і культурных мерапрыемствах рознага ўзроўню. Наталля ўпэўнена: спыняцца нельга, бо, на жаль, многія народныя рамёствы паступова знікаюць і ўсё менш людзей займаецца гэтай вузкай, але надзвычай важнай справай.

Замужам, выхавала сына, які ўжо стаў дарослым, Наталля застаецца прыкладам сучаснай беларускай жанчыны — моцнай, творчай, адданай сваёй зямлі і культуры. Яе праца — гэта захаванне майстэрства і той маленькай, але вельмі каштоўнай часцінкі беларускай душы, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Последние новости

Новости Республики

В Беларуси начали действовать новые требования в области кибербезопасности

1 июля 2026
Читать новость
Новости Республики

В Беларуси обновили требования к типовым потребительским качествам арендного жилья

1 июля 2026
Читать новость
Новости Республики

В Беларуси утвержден новый профессиональный стандарт в области телекоммуникаций и почтовой деятельности

1 июля 2026
Читать новость
Новости Республики

Встреча с членами Правительства Индонезии

1 июля 2026
Читать новость
Мировые новости

Вэнс заявил, что США используют метод кнута и пряника для решения разногласий с Ираном

1 июля 2026
Читать новость
Новости Республики

В ближайшие дни на реках Беларуси будет наблюдаться понижение уровней воды — Белгидромет

30 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем