ЖЫЦЦЕ З ЛЮБОУЮ ДА ПРАЦЫ

ЖЫЦЦЕ З ЛЮБОУЮ ДА ПРАЦЫ

У Год жанчыны мы асабліва ўважліва прыглядаемся да тых, чые постаці застаюцца ў цені гучных падзей, але на чыіх плячах трымаецца штодзённая жыццёвая стыхія краіны. За вобразам сучаснай Беларусі, якая ідзе наперад, стаіць цвёрдасць звычайных людзей, чые рукі ствараюць сапраўдныя каштоўнасці. Сённяшняя гісторыя – пра адну з іх. Пра жанчыну, чый жыццёвы шлях – гэта сімвал вернасці, працы і годнасці

Надзея Іванаўна Новікава нарадзілася ў 1960 годзе, у далёкай Кемераўскай вобласці, сярод шыраты сібірскіх стэпаў. Калі дзяўчынцы споўнілася восем, лёс зрабіў рашучы паварот: сям’я перасялілася ў Беларусь, у Крупскі раён. Тут, сярод зялёных палёў і туманаў над балотамі, яна і вырасла. Але сапраўдным домам, месцам, дзе пакінула сэрца, для яе стаў Слаўгарадскі раён, вёска Бязуевічы. З 1983 года яе жыццё назаўсёды звязалася з гэтай зямлёй.

Пайшла працаваць на ферму даяркай. Спачатку працавала у Бязуевічах, а зараз працуе на МТФ “Прудок” таксама даяркай. Гэта ранішні пад’ем да світання, калі яшчэ спяць нават птушкі. Гэта і холад і спякотныя летнія дні, усе гэта стварае асаблівую, працоўную атмасферу. Вялікая фізічная нагрузка, баліць спіна, стомленыя ногі, але наша гераіня штодня, без выключэнняў і святаў, прыходзіць да сваіх падапечных. Кожную карову яна ведае паводле імя, характар і здароўе. У працы Надзеі Іванауны есць усе: і пачуццёвы кантакт, адказнасць за жывую істоту, задавальненне ад сумленна выкананай справы.

Яе калегі, з якімі яна адпрацавала не адно дзесяцігоддзе, кажуць пра яе проста: «Працоўная. Адказная. Сціплая». У гэтых трох словах – увесь яе партрэт. Яна не шукала пахвальбы, не чакала лёгкага жыцця. Яна проста рабіла. Рабіла добра, на сумленне. Пенсія? Не для гэтых рук. Нават дайшоўшы  да пенсійнага ўзросту, Надзея Іванаўна працягвае працаваць. Што гэта? Сіла звычкі? Нехта назваў бы гэта адданасцю. Хутчэй за ўсё, гэта любоў. Любоў да жывёлы, да зямлі, да гаспадаркі.

Такіх жанчын – моцных, непахісных шмат у беларускіх вёсках. Яны стрыжань, асяродак, які трымае ўсю канструкцыю сельскага жыцця. Вось яны беларусскія жанчыны- выхоўваюць дзяцей, трымаюць гаспадарку і пры гэтым аддаюць сілы грамадскай працы. Іх рукі, грубаватыя ад працы, могуць быць неверагодна пяшчотнымі. Іх сэрцы, загартаваныя цяжкасцямі, застаюцца адкрытымі і добрымі.

Памятайце, што сапраўдная жаноцкасць мае шмат абліччаў. Яна не толькі ў пяшчотнасці і ў тонкасці. Яна  і ў стараннасці, у вернасці месцу і справе. Надзея Іванаўна — гераіня сапраўднага, невыдуманага жыцця. Яе адданасць – гэта фундамент, на якім стаіць дабрабыт кожнага з нас. Менавіта такія людзі складаюць душу беларускай вёскі — моцную, працоўную, непадкупную. Дзякуй вам, Надзея Іванаўна, і тысячам такіх, як вы. За вашу працу. За вашу вернасць. За тое, што навучылі нас разумець сапраўдны кошт чалавечай годнасці, якая вымяраецца не словамі, а ўчынкамі, дзень за днём, на працягу ўсяго жыцця.

Последние новости

Новости района

В центре внимания — дисциплина, порядок и профилактика правонарушений.

12 мая 2026
Читать новость
Новости Республики

Кадровый вопрос и контроль за положением дел в армии: Александр Лукашенко принял с докладом министра обороны

12 мая 2026
Читать новость
Новости района

13 мая с 14.00 до 16.00 прямую телефонную линию проведет первый заместитель начальника Могилевской таможни АХМЕТОВ Руслан Александрович.

12 мая 2026
Читать новость
Новости Республики

Новые руководители Гомеля, Мозырского района и БМЗ: Александр Лукашенко принял ряд кадровых решений

12 мая 2026
Читать новость
Новости Республики

В Беларуси упростили порядок отправки почтовых отправлений с уведомлением о получении

12 мая 2026
Читать новость
Новости Республики

Возобновление полетной программы, новые отели: Беларусь и Оман наметили планы на туристический сезон 2026/2027

12 мая 2026
Читать новость