Сёння спаўняецца 89 гадоў з дня нараджэння нашага славутага земляка — пісьменніка, паэта, публіцыста і перакладчыка Міхася Стральцова.

Сёння спаўняецца 89 гадоў з дня нараджэння нашага славутага земляка — пісьменніка, паэта, публіцыста і перакладчыка Міхася Стральцова.

Сёння спаўняецца 89 гадоў з дня нараджэння нашага славутага земляка — пісьменніка, паэта, публіцыста і перакладчыка Міхася Стральцова.

Ён нарадзіўся 14 лютага 1937 года ў вёсцы Сычын Слаўгарадскага раёна ў сям’і сельскага настаўніка. Пасля заканчэння Наваельненскай сярэдняй школы паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1959 годзе. Працоўны шлях пачаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», пазней працаваў у часопісах «Полымя» і «Маладосць». Значную частку жыцця прысвяціў творчай дзейнасці. У 1983 годзе стаў загадчыкам аддзела крытыкі часопіса «Неман». Быў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Літаратурны шлях Міхася Стральцова пачаўся яшчэ ў школьныя гады. Яго першыя вершы і апавяданні засведчылі рэдкі талент глыбока адчуваць слова і ўнутраны свет чалавека. Шырокую вядомасць пісьменніку прынеслі зборнікі прозы «Блакітны вецер», «Сена на асфальце», аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь». Яго творы вызначаюцца псіхалагічнай глыбінёй, увагай да маральна-этычнай праблематыкі, наватарскім бачаннем рэчаіснасці.

Асобнае месца ў спадчыне займае літаратурная крытыка і эсэістыка. Стральцоў тонка аналізаваў творчасць беларускіх класікаў, разважаў пра сутнасць мастацтва і ролю пісьменніка ў грамадстве. Як паэт, ён пакінуў лірычныя, філасофскія вершы, поўныя шчырасці і ўнутранай чысціні. Вядомы таксама як таленавіты перакладчык, які адкрываў беларускаму чытачу творы сусветнай літаратуры.

У 1988 годзе пасмяротна стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы за кнігу вершаў «Мой свеце ясны». Пайшоў з жыцця 23 жніўня 1987 года, але яго творчасць і сёння застаецца актуальнай і запатрабаванай.

Імя Міхася Стральцова — гэта гонар Слаўгарадчыны і ўсёй Беларусі. Яго літаратурная спадчына — неад’емная частка нацыянальнай культуры, якая і сёння вучыць думаць, адчуваць і берагчы роднае слова.

Последние новости

Новости Республики

В Беларуси начали действовать новые требования в области кибербезопасности

1 июля 2026
Читать новость
Новости Республики

В Беларуси обновили требования к типовым потребительским качествам арендного жилья

1 июля 2026
Читать новость
Новости Республики

В Беларуси утвержден новый профессиональный стандарт в области телекоммуникаций и почтовой деятельности

1 июля 2026
Читать новость
Новости Республики

Встреча с членами Правительства Индонезии

1 июля 2026
Читать новость
Мировые новости

Вэнс заявил, что США используют метод кнута и пряника для решения разногласий с Ираном

1 июля 2026
Читать новость
Новости Республики

В ближайшие дни на реках Беларуси будет наблюдаться понижение уровней воды — Белгидромет

30 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем