Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Шаноўныя жыхары і госці Слаўгарадскага раёна! Хрыстос уваскрэс!
Сардэчна віншую ўсіх вас са Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем – Пасхай Гасподняй! Нашы набожныя продкі называлі гэтае свята Вялікаднем – самым галоўным і найважнейшым днём года. Веліч Свяшчэннай Пасхі ў нашай веры аб тым, што Гасподзь Іісус Хрыстос перамог смерць і адкрыў усім людзям шлях да вечнага жыцця.
Няхай будзе Святы Вялікдзень для нас мірнай і радаснай урачыстасцю, якая ўмацоўвае асэнсаваную веру, цвёрдую надзею і шчырую любоў! З добрай і адкрытай душою падзелімся пасхальнай радасцю з нашымі роднымі і блізкімі, сябрамі і суседзямі, з кожным сустрэчным чалавекам і ўсклікнем:
Сапраўды ўваскрэс Хрыстос!
Архімандрыт Афанасій,
рэктар Мінскай духоўнай акадэміі,
ганаровы грамадзянін Слаўгарадскага раёна.