Трэці — Бацькаў: пад надзейным крылом і з любоўю ў сэрцы

Трэці — Бацькаў: пад надзейным крылом і з любоўю ў сэрцы

У Слаўгарадскім раёне стартаваў унікальны рэспубліканскі праект. Першую «Бацькаву кашулю» ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі шматдзетнай сям’і Дзеружынскіх.

Сімвалічна, сардэчна і вельмі цёпла — менавіта так можна апісаць падзею, якая адбылася днямі ў нашым раёне. Сям’я Сяргея і Вольгі Дзеружынскіх атрымала вельмі адказны і ганаровы статус: іх маленькая дачушка Надзея, якая з’явілася на свет у адметную дату — 26.06.2026 года, стала адной з першых у раёне ўладальніц унікальнага падарунка ад Кіраўніка дзяржавы.

Свята, якое аб’ядноўвае

Ініцыятыва «Трэці — Бацькаў» запушчана Беларускай партыяй «Белая Русь» разам з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам юстыцыі і канцэрнам «Беллегпрам». Старт акцыі быў дадзены 1 чэрвеня — у Дзень абароны дзяцей. Праект закліканы падтрымаць дэмаграфію, умацаваць сямейныя каштоўнасці і павысіць прэстыж шматдзетнасці. Ён пераклікаецца з вядомай фразай Прэзідэнта пра тое, што трэцяе дзіця ў сям’і — «мой», і накіраваны на тое, каб кожны беларус адчуваў надзейную падтрымку.

З гэтай знамянальнай падзеяй бацькоў прыйшлі павіншаваць ганаровыя госці.

Старшыня Слаўгарадскага раённага аддзялення Магілёўскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» Наталля Міхайлаўна Голік ад імя кіраўніка раёна Максіма Валянцінавіча Патапенкі і ад сябе асабіста цёпла павіншавала матулю чароўным букетам кветак і ўручыла заветны драўляны куфар з галоўным сімвалам праекта, а таксама карысныя падарункі для дзяцей.

«Праект „Трэці — Бацькаў“ асабліва сімвалічны ў Год беларускай жанчыны, — адзначыла Наталля Міхайлаўна. — Нараджэнне дзіцяці — гэта галоўны сэнс мацярынства, а з’яўленне трэцяга малыша — асаблівая і вялікая радасць. Хрысцільная кашуля з’яўляецца духоўнай абаронай і абярэгам. Гэтай акцыяй мы падкрэсліваем: кожнае беларускае дзіця знаходзіцца пад абаронай нашай дзяржавы і Прэзідэнта, які штодня працуе дзеля таго, каб над галовамі нашых дзяцей было чыстае і мірнае неба».

Да цёплых слоў і віншаванняў далучылася  начальнік аддзела ЗАГС Марына Яўгеньеўна Нікіціна, якая ўручыла шчасліваму тату першы афіцыйны дакумент у жыцці малой — пасведчанне аб нараджэнні.

Гісторыя адной вялікай любові

Сям’я Дзеружынскіх — выдатны прыклад працавітасці, мудрасці і вернасці роднай зямлі. Галава сям’і Сяргей працуе трактарыстам у Слаўгарадскім раёне электрычных сетак (філіял РУП «Магілёўэнерга»). Гэта чалавек з залатымі рукамі і адказным сэрцам. Матуля Вольга — медыцынская сястра УЗ «Слаўгарадская ЦРБ», якая падарыла сваю клопат і цеплыню сотням суайчыннікаў, а зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

Дома маленькую Надзечку з нецярпеннем чакалі старэйшыя брацік і сястрычка — Цімафей і Арына. Нягледзячы, што яны яшчэ малыя, але дапамагаюць бацькам, а Цімафей ужо зусім хутка ўпершыню сядзе за школьную парту.

Маладыя супругі набылі ўласны дом і зараз актыўна займаюцца яго ўладкаваннем, ствараючы ўтульнае гняздзечка для сваёй вялікай сям’і. Як з гонарам сцвярджае гаспадар, галоўныя мужчынскія заветы ўжо выкананы: дрэвы пасаджаны, дом набыты, а галоўнае — у ім гучыць дзіцячы смех.

Духоўная рэліквія для будучых пакаленняў

Галоўны скарб у драўляным куфары — льняная кашуля, пашытая майстрамі «Беллегпрама» шоўкавымі ніцямі з традыцыйным беларускім арнаментам. Да яе дадаецца кранальная легенда, напісаная доктарам філалагічных навук, прафесарам БДУ Ірынай Казаковай:

Урывак з легенды «Бацькава кашуля»

Каб усе няшчасцi і хваробы абмінулi,

Спрадвеку продкі ведалi сакрэт:

Тут дапаможа бацькава кашуля.

I гэта — самы моцны абярэг

Для немаўля пасля ўлоння маці,

Пасля цяпла, пяшчоты рук яе,

Заступу дасць і сілу сэрца бацькі.

Бацькі маленькай Надзеі былі расчулены да глыбіні душы і шчыра падзякавалі за такую ўвагу і падтрымку.

Шчыра вітаем маленькую Надзею на слаўгарадскай зямлі! Няхай расце здаровай, шчаслівай і любімай пад мірным небам нашай Беларусі!

Последние новости

Новости района

В фокусе объективов: как популярные блогеры открывали душевную и величественную Славгородчину

31 июля 2026
Читать новость
Новости района

ГЕРОИ ЖАТВЫ: кто в лидерах на уборке урожая

31 июля 2026
Читать новость
Новости района

СТРАДА В ПОЛНОМ РАЗГАРЕ:ОТ ЗЕРНОВОГО БУНКЕРА ДО ПОДГОТОВКИ ПОЧВЫ ПОД УРОЖАЙ-2027

31 июля 2026
Читать новость
Новости района

СОЮЗ НАУКИ+ПРОИЗВОДСТВА= УНИКАЛЬНЫЙ ТАНДЕМ

31 июля 2026
Читать новость
Новости Республики

Сколько кваса безопасно пить в день, рассказал врач

31 июля 2026
Читать новость
Новости района

🌊 Бирюзовая магия и дух истории: блогеры на Славгородчине!

31 июля 2026
Читать новость