Дарагія чытачы!

Дарагія чытачы!

Гісторыя нашай газеты – гэта гісторыя Слаўгарадчыны, гісторыя яе людзей, іх перамог, дасягненняў, выпрабаванняў. Заснаваная ў 1932 годзе пад назвай «Калгасны шлях», яна пранесла праз гады і эпохі сваю місію – распавядаць праўду, захоўваць памяць.

У гады Вялікай Айчыннай вайны газета працягвала выходзіць у падполлі, застаючыся голасам барацьбы, надзеі і непахіснай веры ў Перамогу. Пасля вызвалення Беларусі яна вярнулася да чытача, прайшоўшы праз выпрабаванні і змены. Насіла імя «Ленінскае слова», а з 2007 года стала «Прысожскім краем» – сучасным выданнем, якое аб›ядноўвае традыцыі з новымі тэхналогіямі.

Сёння мы – не толькі друкаваная газета, але і дынамічная медыяплатформа, якая актыўна прысутнічае ў сацыяльных сетках. Тут мы з вамі абмяркоўваем важныя тэмы, дзелімся гісторыямі, ствараем новы фармат раённай журналістыкі. Мы з гонарам адзначаем, што газета развіваецца дзякуючы вашай увазе, водгукам і актыўнаму ўдзелу, бо менавіта вы – яе сэрца, вы – наша галоўная аўдыторыя, наша падтрымка, наша матывацыя.

Зусім хутка наша краіна адзначыць 80-годдзе Вялікай Перамогі. Гэта гістарычная дата, сімвал гераізму, стойкасці і вечнай памяці. Мы ганарымся тым, што патрыятычныя праекты газеты дапамагаюць захоўваць імёны, подзвігі, гісторыі нашых продкаў.

На старонках газеты, з’явіліся QR-коды, чытачы маюць магчымасць не проста чытаць, але і бачыць відэасюжэты, далучыцца да жывой карціны падзей.

Рэдакцыя газеты «Прысожскі край» выказвае шчырую ўдзячнасць усім кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, партнёрам і, асабліва, заснавальніку – Слаўгарадскаму раённаму выканаўчаму камітэту за канструктыўнае супрацоўніцтва і падтрымку. Дзякуючы вашаму ўдзелу газета не толькі захоўвае традыцыі і ўпэўнена рухаецца наперад, мадэрнізуючы фарматы, пашыраючы тэматычны ахоп.

Асаблівыя словы падзякі – калектыву раёнкі. За кожным нумарам стаіць каманда адданых сваёй справе прафесіяналаў, якія з увагай і адказнасцю працуюць над кожным выпускам раённай газеты. Калектыў невялікі, але магу вас запэўніць, што кожны імкнецца на ўсе 100%, каб Вы, наш паважаны чытач, атрымлівалі якаснае выданне. Бываюць складанасці, не ўсе іншы раз атрымліваецца, але менавіта дзякуючы іх намаганням, увазе да дэталяў і адданасці справе газета застаецца надзейнай крыніцай інфармацыі, адлюстроўвае жыццё раёна і захоўвае гістарычную пераемнасць.

Дарагія чытачы! Вы – нашае натхненне, наша сіла, наша галоўная прычына працаваць, ствараць і ўдасканальвацца! Дзякуй, што застаяцеся з намі!

Наперадзе – новыя старонкі, новыя гісторыі, новыя здзяйсненні! Разам мы захоўваем памяць, ствараем будучыню і ўмацоўваем нашу агульнасць!

З павагай, Вікторыя Гарадзецкая.

Последние новости

Новости района

«Легкая атлетика — королева спорта»

16 мая 2026
Читать новость
Новости района

По жизни в движении

16 мая 2026
Читать новость
Новости района

«Иногда именно дети возвращают тебя к жизни»

16 мая 2026
Читать новость
Новости района

Уважаемые работники физической культуры и спорта Славгородчины!

16 мая 2026
Читать новость
Новости района

Прием граждан

15 мая 2026
Читать новость
Новости района

Личный прием граждан, их представителей, индивидуальных предпринимателей, представителей юридических лиц в Славгородском райисполкоме осуществляют следующие должностные лица:

15 мая 2026
Читать новость