Прафсаюзны прававы прыём прайшоў на Слаўгарадчыне

Прафсаюзны прававы прыём прайшоў на Слаўгарадчыне

 

Чарговыя прафсаюзныя прававыя прыёмы прайшлі па ўсёй краіне ў мінулы чацвер. У раёне выязны прыём праходзіў у філіяле “Слаўгарадскае вытворчае ўпраўленне РУП “Магілёўаблгаз”. Бясплатную юрыдычную дапамогу слаўгарадчанам у той дзень аказвалі: галоўны прававы інспектар працы Мікалай Феськоў, пракурор раёна Дзяніс Іванькоў і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Дзенісенка.

З пытаннямі, якія тычацца тлумачэння нормаў заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін, звярнуліся чацвёра жыхароў раёна. У прыватнасці яны тычыліся абмежавання працы на вышыні па медыцынскіх паказчыках, працы ў перадсвяточныя дні, пераносу выхаднога дня пры супадзенні з чырвонай датай календара, выканання рашэння суда Слаўгарадскага раёна. Па апошняму пытанню жыхарцы аграгарадка Свенск спецыялісты давалі дэталёвыя тлумачэнні калегіяльна па тэлефоне, уключыўшы гучную сувязь, бо жанчына па аб’ектыўных прычынах не змагла прыйсці на прыём.

– Такім чынам мы спрабуем дайсці да ўсіх, каму патрэбная юрыдычная дапамога, – каментуе пракурор Дзяніс Іванькоў. —Разам разбіраемся па кожнай канкрэтнай сітуацыі прама на месцы, выпрацоўваем план далейшых дзеянняў па абароне правоў работнікаў. І мы абавязкова працягнем супрацоўніцтва ў такім фармаце. Усё, што неабходна зрабіць для атрымання прафесійнай юрыдычнай дапамогі, – гэта прыйсці ў пэўны час і месца, дзе вядзецца прыём. Вось ужо паўтара года як Генеральная пракуратура Беларусі і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні ў сферы абароны канстытуцыйных правоў і гарантый працоўных. І гэтае пагадненне дапамагло значна павысіць эфектыўнасць нашай агульнай работы.

                Тэкст і фота

Святланы БЯЛЯЕВАЙ.

Последние новости

Новости района

Чисто по-нашему! Славгородчане дружно встретили большой субботник!

18 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Дневник весенне-полевых работ: ритм весенней страды

17 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

Прямая телефонная линия в Могилевской таможне

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Сжигание мусора при уборке на кладбищах запрещено!

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Личный прием граждан, их представителей, индивидуальных предпринимателей, представителей юридических лиц в Славгородском райисполкоме осуществляют следующие должностные лица:

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

ПРЯМАЯ ТЕЛЕФОННАЯ ЛИНИЯ ИВАНОВА Ольга Владимировна, начальник управления по труду, занятости и социальной защиты райисполкома.

17 апреля 2026
Читать новость