Працягваюцца прававыя прыёмы, арганізаваныя Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.
Так, у мінулы чацвер у памяшканні Васькавіцкага сельвыканкама і ў аддзеле па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама ўсіх, хто патрапіў у складаную сітуацыю, прымаў прававы інспектар працы Віктар Кунцэвіч. Разам з пракурорам раёна Аляксеем Пухоўскім і старшынёй прафсаюзнага аб’яднання Святланай Дзенісенка на сустрэчы усім жадаючым тлумачылі нормы заканадаўства, якія рэгулююць галіну працоўных і звязных з імі праваадносін.
Кожны, хто завітаў у той дзень на прыём, атрымаў кампетэнтны і вычарпальны адказ.
Тэкст і фота Уладзіміра ВАСІЛЬЕВА.