«Дожинки» в обрядах и традициях белорусов

«Дожинки» в обрядах и традициях белорусов

Абрадавая ўрачыстасць «Дажын­кі» — старадаўняе свята ў гонар заканчэння жніва і апошняга снапа. Як жа адзначалі яго ў даўнія часы?

Пачыналі «Дажынкі» на ніве. Прычым абрад мог праходзіць па некалькіх розных сцэнарыях. У цэнтры аднаго была маладзіца, якая да ўзыходу сонца ў суправаджэнні дзяўчат нажынала невялікі сноп, а потым з ім у абдымках усе разам качаліся па полі, куляліся праз яго. Па другой версіі, заканчэнне ўборкі ўраджаю святкавалі сям’ёй. І тады на першы план выходзіла сталая жанчына, жонка галавы сямейства.

У апошні дзень жніва родныя і блізкія сям’і, якая працуе на зямлі, накіроўваліся на поле. Галоўная жанчына выходзіла ў цэнтр, прызначала кожнаму сваё месца. Гаспадару ж адводзілася іншая роля — яго на полі абмывалі вадой. Лічылася, што такім чынам праводзілася ачышчэнне, загартоўваліся яго сілы на наступны год.

Дарэчы, апошні дажыначны сноп на сваім полі кожная жняя жала моўчкі. Таму гэты сноп часам звалі маўчальным.

Апошні сноп урачыста неслі ў хату гаспадара і на час святочнай вячэры ставілі на покуці. Потым адносілі ў гумно. Часта такі сноп называлі Жытняй Бабай. Напрыклад, на Капыльшчыне апошні сноп заносілі ў хату да хворых, цяжарных жанчын, маладзіц, якія сёлета выйшлі замуж. У адказ яны прапаноўвалі гасцям хлеб і гарэлку.

Каб заручыцца падтрымкай палявых духаў і забяспечыць будучы ўраджай, рабілі «завіванне барады», праводзілі абрад пад назвай «На бараду Богу». Для гэтага пакідалі нязжатымі некалькі каласкоў і звязвалі іх уверсе стужкай ці жытняй саломай. Пучок прызначаўся каму-небудзь са святых — Іллі, Міколу, Юр’ю. Гэта было цэнтральнае абрадавае дзеянне. Сцёблы звівалі жгутом, а каласы ўтоптвалі ў зямлю і тут жа клалі кавалак хлеба з соллю. Лічылася, што гэты абрад можа вярнуць зямлі сілу, якая дала ўраджай.

Дзякуючы такой «барадзе» дзяўчаты варажылі падчас «Дажынак» на суджанага. Садзіліся вакол «барады» і глядзелі, да каго і хто адтуль выпаўзе. Калі чарвячок, ды яшчэ касматы, лічылася, што трэба чакаць багатага мужа. Калі ж маленькі жучок — муж будзе бедны. А калі выбежыць павучок, то ісці дзяўчыне замуж за ўдаўца.

Последние новости

Новости Республики

Стань легендой: в Беларуси объявлен масштабный кастинг в 6-й сезон экстремального шоу «Герои»

13 октября 2026
Читать новость
Новости Республики

В Астане рассмотрели актуальные вопросы продвижения белорусской сельскохозяйственной продукции в Казахстане

13 октября 2026
Читать новость
Новости района

Операция «НЕЛЕГАЛ-2026»

13 октября 2026
Читать новость
Новости района

Наша молодёжь интересуется — мы нашли ответы: где в Славгороде прокачать тело и дух?

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Совещание по итогам проверки боевой и мобилизационной готовности 7-й отдельной специальной милицейской бригады внутренних войск МВД

13 октября 2026
Читать новость
Новости Республики

Доставка, консультации и бонусная программа. Узнали о работе первой государственной интернет-аптеки в Беларуси

13 октября 2026
Читать новость