Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы навукоўцы абмеркавалі, як сёння папулярызаваць беларускую мову

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы навукоўцы абмеркавалі, як сёння папулярызаваць беларускую мову

Заўтра ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Нацыянальная мова з’яўляецца адным з найважнейшых складнікаў грамадзянскага і патрыятычнага выхавання. Да таго ж яна выступае не толькі ў якасці сродку камунікацыі, але і галоўнага элемента культуры, сімвала нацыянальнай свядомасці, падмурка нацыянальнай ідэнтыфікацыі, гістарычнай памяці, сродку захавання і перадачы сацыяльнага вопыту, а значыць і асновай кансалідацыі нацыі.

У чым асаблівасць беларускай мовы і што неабходна рабіць, каб прасоўваць яе ў грамадства? Ці ёсць зацікаўленнасць роднай мовай моладдзю і як папулярызуецца наша мова сёння?.. Пра гэта і не толькі на круглым стале пад назвай «Патрыятызм праз мову: любоў да Радзімы пачынаецца з маленства» паразважалі беларускія навукоўцы, журналісты, паэты і пісьменнікі.

На пачатку дыскусіі прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук Віктар Іўчанкаў нагадаў пра Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, адным з аўтараў якога ён з’яўляўся:

– Перш за ўсё, калі мы разважаем пра родную мову, то закранаем пытанні выхавання, фарміравання духоўнасці і народа. У 2008 годзе быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. І сёння мы ўжо бачым яго вынікі. Нездарма Прэзідэнт, выступаючы на Усебеларускім народным сходзе, адзначыў, што Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” – гэта беспрэцэдэнтны крок у гісторыі развіцця суверэннай Беларусі. Мінула ўжо больш за 10 гадоў, і мы бачым, наколькі гэты Закон спрацоўвае ў грамадстве. Да таго ж, на працягу трох апошніх гадоў я займаўся даследваннем таго, як нашы сродкі масавай інфармацыі (а калі казаць шырэй – камунікацыі) рэалізуюць асноўныя палажэнні гэтага Закона. Да якой высновы я прыйшоў? Тая папярэдняя праца і тыя гады, якія былі прысвечаны беларускаму правапісу, паказваюць, што амаль усе палажэнні і асноўныя патрабаванні ў стопрацэнтным выглядзе нашымі сродкамі масавай інфармацыі выконваюцца.

Моладзь сёння таксама далучаецца да каштоўнасцей нашага народа, упэўнены Віктар Іванавіч:

– Але ж дзе пачынаецца родная мова? У сям’і? У школе? Ва ўсвядомленым узросце?.. Тое, што акаляе чалавека, тое, што для яго блізкае і роднае – менавіта з гэтага, на маё гледжанне, і нараджаецца той самы высокі патрыятызм. І не трэба біць сябе ў грудзі, каб праявіць гэты патрыятызм. Ён побач. Яго трэба праяўляць, па-першае, у адносінах да людзей.

Думку Віктара Іванавіча працягнуў дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа», кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў:

– Згодны з тым, што патрыятызм праз мову павінен пачынацца з сям’і, з маленства. Усё гэта ўзаемазвязаныя паняцці.

Распавёў Ігар Лявонавіч у тым ліку і пра мерапрыемствы, якія ладзяцца ў Нацыянальнай акадэміі навук:

– Зараз мы праводзім чарговы конкурс рэспубліканскага маштаба па выхаванню патрыятызма, прысвечаны Году міра і стварэння. У конкурсе ёсць намінацыя “Мова маёй зямлі”. Прыемна адзначыць, што ў ёй надзвычай актыўна прымаюць удзел усе грамадзяне нашай краіны. Малодшаму удзельніку ўсяго 6 гадоў, старэйшаму – 96. Людзі дасылаюць нам вельмі цікавыя творчыя працы, якія прысвечаны нацыянальнай тапаніміі, антрапаніміі, народным гаворкам.

Последние новости

Новости Республики

Стань легендой: в Беларуси объявлен масштабный кастинг в 6-й сезон экстремального шоу «Герои»

13 октября 2026
Читать новость
Новости Республики

В Астане рассмотрели актуальные вопросы продвижения белорусской сельскохозяйственной продукции в Казахстане

13 октября 2026
Читать новость
Новости района

Операция «НЕЛЕГАЛ-2026»

13 октября 2026
Читать новость
Новости района

Наша молодёжь интересуется — мы нашли ответы: где в Славгороде прокачать тело и дух?

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Совещание по итогам проверки боевой и мобилизационной готовности 7-й отдельной специальной милицейской бригады внутренних войск МВД

13 октября 2026
Читать новость
Новости Республики

Доставка, консультации и бонусная программа. Узнали о работе первой государственной интернет-аптеки в Беларуси

13 октября 2026
Читать новость