Да Года малой радзімы і з нагоды 75-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў наш райцэнтр атрымаў у якасці падарунка ад УКП “Жылкамгас” элемент аздаблення – свайго роду прызнанне Слаўгараду ў шчырай любові.

Гэткі сімвалічны допіс у выглядзе аб’ёмістых вялізных літар усталявалі каля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ўчора. Упэўнены, што вашы фотаздымкі і сэлфі на фоне гэтай канструкцыі ў сацыяльных сетках не прымусяць сябе чакаць.

Уладзімір ВАСІЛЬЕЎ.

Фота Ільі ЖАРТУНА.

Поделиться