«А працу на вёсцы зрабіць прывабнай»

Чарговае пасяджэнне райвыканкама прайшло ўчора, і галоўнай тэмай яго стала забяспечанасць кадрамі аграпрамысловай галіны раёна. У рабоце таксама прымаў удзел Дзмітрый Пярмінаў, галоўны спецыяліст ўпраўлення па рабоце з кадрамі аблвыканкама.

«Пытанне, якое вынесена на павестку дня, лічы стратэгічнае.  Без спецыялістаў у сельская гаспадарцы, як у прынцыпе і паўсюль, нечага чакаць сур’ёзных вынікаў. Мы  вымушаны шукаць новыя  захады па замацаванню моладзі на вёсцы. Мяркую, гэта на сённяшні дзень задача нумар адзін», – задаў тон сустрэчы старшыня райвыканкама Сяргей Міхалюта і запрасіў да мікрафона Марыю Астроўскую, начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама. Якая,  у сваю чаргу, распавяла, якім чынам у раёне ладзіцца кантроль за кадрамі, як арганізавана павышэнне іх  кваліфікацыі і гэтак далей. З прамовы стала вядома і пра захады па стымуляванню моладзі.

Марыя Вячаславаўна агучыла шэраг гаспадарак, якія маюць патрэбу ў ключавых спецыялістах. А некаторыя з іх выконваюць архіважную задачу – забеспячэнне харчовай бяспекі краіны – без такіх амаль з 2017 года. Як прагучала, спецыялісты альбо праходзяць навучанне ў Горацкай акадэміі і ў хуткім часе прыйдуць на першае працоўнае месца, альбо проста не пажадалі заставацца на вёсцы пасля адпрацоўкі.

Аб тым, якімі стымуламі, у тым ліку ўключанымі ў калдамоўленасці гаспадарак, кіраўнікі  імкнуцца заахвоціць моладзь, распавяла Святлана Дзенісенка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў. У прыватнасці аратар зрабіла аналіз усіх калектыўных дамоўленасцяў, якімі карыстаюцца гаспадаркі. І высновай стала, што з розным поспехам, але для зацікаўленасці, у тым ліку і матэрыяльнай, робіцца нямала. Ёсць, праўда, моманты, дзе скрозь фармуліроўкі бачна адсутнасць патрэбных крокаў у бок маладога работніка. Але такія факты хутчэй выключэнне. У асноўным у гаспадарак жадаюць моладзь зацікавіць і затрымаць для працы. Святлана Міхайлаўна засяродзіла ўвагу аўдыторыі на канкрэтных прыкладах, калі кіраўніцтва гаспадаркі знаходзіла агульную мову з моладдзю. «Сёння моладзь не тая, што была нават 20 гадоў таму. Мы, калі зацікаўлены ў гэтым, павінны адкінуць фармалізм у вырашэнні ў тым ліку і бытавых патрэб новаспечаных спецыялістаў. Калі хочаце, трэба стаць ім бацькамі, дапамагчы вырашыць праблемныя моманты, атуліць апекай», – падкрэсліла выступоўца.

Казаў аб гэтым і прадстаўнік аблвыканкама. «Мы ўсе былі маладымі работнікамі, памяталі, які гэты няпросты і адказны перыяд, і як запатрабавана нават добрае слова падтрымкі. А тым больш, калі яшчэ і рублём працадацель дапаможа. Таму заклікаю пры наяўнасці рэзерваў падтрымаць моладзь. Трэба вярнуць аўтарытэт працы на зямлі. Ён, нажаль, у апошні час згублены. Калі мы запалім у вачах спецыяліста агеньчык, падтрымаем у ягоных першых працоўных кроках, мяркую, і будучае ён сваё звяжа з сельскай гаспадаркай куды ахвотней», – рэзюмаваў Дзмітрый Сяргеевіч.

У зале прысутнічалі кіраўнікі гаспадарак, кадравікі, іншыя спецыялісты АПК. Таму такая размова мела прадметны характар, была пазбаўлена дэмагогіі, а была накіравана на пэўнае дасягненне выніку.

Аб гэтым у заключным слове казаў і Сяргей Міхалюта. Ён загадаў аб’яднаць усе найбольш прагрэсіўныя захады па стымуляванню моладзі на весцы з тым, каб работу ў гэтым накірунку вывесці на новы ўзровень. «Нішто не перашкаджае браць перадавы вопыт калег і ўкараняць у сябе. Тым больш Слаўгарадчына – зямля гасцінная. А яшчэ лепш, калі яна для маладых спецыялістаў яшчэ стане і другой малай радзімай», – падкрэсліў кіраўнік раёна.

Последние новости

Новости района

Чисто по-нашему! Славгородчане дружно встретили большой субботник!

18 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Дневник весенне-полевых работ: ритм весенней страды

17 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

Прямая телефонная линия в Могилевской таможне

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Сжигание мусора при уборке на кладбищах запрещено!

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Личный прием граждан, их представителей, индивидуальных предпринимателей, представителей юридических лиц в Славгородском райисполкоме осуществляют следующие должностные лица:

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

ПРЯМАЯ ТЕЛЕФОННАЯ ЛИНИЯ ИВАНОВА Ольга Владимировна, начальник управления по труду, занятости и социальной защиты райисполкома.

17 апреля 2026
Читать новость