Меню
Категории
«ШЧАСЛІВАГА ДЗЯЦІНСТВА ПРЫГОЖАЯ КРАІНА»
29.07.2020 Без рубрики

У самым разгары летнія канікулы, а гэта значыць і мерапрыемствы, якія ўсеагульна праводзяцца ў клубных установах раёна.

Не стала выключэннем і дзейства, прысвечанае году малай Радзімы, якое прайшло на базе Ржаўскага сацыяльна-культурнага цэнтра. Для дзяцей была падрыхтавана тэматычна-гульнёвая праграма “Шчаслівага дзяцінства прыгожая краіна”, у ходзе якой рабяты актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, прымалі ўдзел у тэматычна-танцавальным флэшмобе.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.

Наталля КУПРЭЕВА,

метадыст РЦК і НТ.

Комментарии закрыты
*