Нематэрыяльным каштоўнасцям – пільная ўвага

Нематэрыяльным каштоўнасцям – пільная ўвага

14 мая Слаўгарадчына стала пляцоўкай для правядзення абласнога семінара-практыкума “Ахова нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны: метадычнае кіраўніцтва, рэкамендацыі” для спецыялістаў устаноў культуры Магілёўскай вобласці. Сустракалі гасцей раёна ў кінатэатры “Радзіма”, дзе была арганізавана выстава-экспазіцыя “Спадчына Магілёўскага Падняпроўя”, якая ўражвала разнастайнасцю і самабытнасцю вырабаў майстроў рэгіёна, захаваўшых нацыянальныя традыцыйныя рамёствы, а таксама было прадстаўлена шмат інфармацыі на друкаваных носьбітах.

Вітала ўдзельнікаў семінара намеснік старшыні райвыканкама Алена Шаўцова. Адзначыўшы багатую культурную спадчыну Слаўгарадчыны, яе каларыт і вялікую значнасць у гістарычным плане, Алена Міхайлаўна пажадала ўсім прысутным плённай працы і цікавага знаёмства з нематэрыяльнымі каштоўнасцямі Слаўгарадчыны.

Падчас тэарэтычнай часткі семінара эксперт Рэспублікі Беларусь Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА), фасілітатар Глабальнай сеткі па павышэнню патэнцыяла ў рэалізацыі Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны Ала Сташкевіч агучыла перыядычную справаздачнасць (нацыянальны даклад)  2021 года па вышэйназванаму дакументу. Інвентарызацыя культурнай спадчыны з удзелам супольнасцей, асноўныя падыходы ў адпаведнасці з Канвенцыяй 2003 года, этычныя патрабаванні да інвентарызацыі, свабодная, папярэдняя і інфармацыйная згода носьбітаў на дзейнасць, звязаную з нематэрыяльна-культурнай спадчынай таксама сталі тэмамі выступлення Алы Барысаўны.

Асноўныя напрамкі дзейнасці ўстаноў культуры Рэспублікі Беларусь у межах выканання Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны прааналізавала вядучы спецыяліст аддзела інфармацыйна-аналітычнага  забеспячэння  дадатковай адукацыі дарослых ІПК і ПК УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” Алена Каліноўская. Яна ж агучыла ў рамках “круглага стала” і лепшыя практыкі аховы культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама праблемы і перспектывы дзейнасці па захаванню такіх каштоўнасцяў. Трэба адзначыць, што ў рабоце вучобы таксама бралі ўдзел спецыялісты Магілёўскага абласнога цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Іна Балаўнёва і Аляксандр Глуздоў. За прэзентацыю культурнай спадчыны слаўгарадскай зямлі і мясцовых напрацовак адказвалі кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў культуры раёна на чале з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галінай Купрыянцавай.

Падчас практычнай часткі семінара яго ўдзельнікі наведалі помнік прыроды рэспубліканскага значэння “Блакітная крыніца”. Там  іх увазе былі прадстаўлены выставы майстроў дэкаратыўна-пракладнога мастацтва, майстроў-сыравараў. Госці слаўгарадскага краю таксама пазнаёміліся з працай цэнтра экалогіі крынічнай вады і паглядзелі тэатралізаванае прадстаўленне “Паданне аб “Блакітнай крыніцы”, сустрэліся з настаяцелем Свята-Петра-Паўлаўскага Храма-помніка вёскі Лясная Іераманахам Афанасіем. Акрамя іншага, у насычанай праграме дня было наведванне тэматычных пляцовак “Лясная – месца воінскай славы”, “Турыстычныя маршруты”, пасля чаго госці пакаштавалі стравы нацыянальнай кухні на тэматычнай выставе-прэзентацыі.

Последние новости

Новости Республики

Какие фишинговые письма чаще открывают сотрудники организаций, рассказали эксперты по кибербезопасности

10 ноября 2026
Читать новость
Новости Республики

В Беларуси запустили новый сервис для проверки спецразрешений на проезд габаритного транспорта

10 ноября 2026
Читать новость
Новости района

Знакомство со службой изнутри

10 ноября 2026
Читать новость
Новости района

Школьные автобусы под контролем: ГАИ проверит перевозку детей

10 ноября 2026
Читать новость
Новости Республики

Погода 11 ноября: дождь, мокрый снег и от -3 °С ночью до +6 °С днем

10 ноября 2026
Читать новость
Новости Республики

Международный форум обеспечения коллективной безопасности проходит в Москве

10 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем